30 красавiка 2024, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрор у Славянску: баевікі страляюць і збіваюць жыхароў

4
Тэрор у Славянску: баевікі страляюць і збіваюць жыхароў

У акупаваным Славянску прайшла першая ноч пасля ўвядзення баявікамі «каменданцкай гадзіны».

Пра гэта распавёў у ранішнім эфіры Радыё "Вести" карэспандэнт тэлеканала "Дождь" Цімур Алеўскі, які знаходзіцца на месцы падзей.

Паводле яго слоў, менавіта каменданцкая гадзіна стала крыніцай адзіночных стрэлаў, якія раздаваліся ноччу ў горадзе. Алеўскі распавёў, што яго знаёмыя - мясцовыя жыхары - вырашылі праверыць дзеянне каменданцкай гадзіны і даволі позна выйшлі на вуліцу.

Іх дагнаў дарослы мужчына, які купляў піва, прадставіўся палкоўнікам. Усю гэтую кампанію спыніў патруль, які "вельмі нервова адрэагаваў на тое, што яны знаходзіліся на вуліцы". "Ён страляў у паветра, праўда, па словах майго знаёмага, не вельмі акуратна, і адна куля прайшла літаральна побач", - сказаў журналіст.

У мужчыны ў кішэні знайшлі нож, скруцілі яго і забралі ў захоплены будынак СБУ. "Падышоў яшчэ адзін мясцовы жыхар, пацікавіўся, што адбываецца. Яго пабілі нагамі і таксама забралі ў СБУ. А гэтыя маладыя людзі, якія сталі завадатарамі праверкі, угаварылі іх адпусціць - яны ўсе мясцовыя, з прапіскай Славянска", - адзначыў Алеўскі.

Ён таксама паведаміў, што пасля ўчорашняга інцыдэнту на блокпосце (калі загінулі як мінімум трое чалавек) на барыкадах чакалі штурму менавіта сённяшняй ноччу. Была аб'яўленая павышаная баявая гатоўнасць, трывога, але нападу так і не адбылося.

У горадзе Славянску Данецкай вобласці 20 красавіка каля 3:00 на блокпосце паміж двума групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Некалькі ўдзельнікаў перастрэлкі атрымалі агнястрэльныя раненні. Пацярпелыя шпіталізаваныя.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках