30 красавiка 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія караблі заступілі шлях азербайджанскім танкерам

13

Канфлікт адбыўся ў Каспійскім моры.

Расейскі танкерны флот устанавіў манаполію на грузаперавозкі ў Каспійскім моры. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на ЗАТ «Каспійскае марское параходства».

Так, ужо больш за месяц ў туркменскім порце Туркменбашы стаяць і чакаюць загрузкі тавару азербайджанскія танкеры «Араз», «Шамаха», «Самед Вургун» і «Генерал Мехмандараў», піша haqqin.az.

Туркменскі бок фактычна адмовіўся ад выканання ўсіх раней падпісаных дамоваў. Туркмены прызнаюцца, што расейскі бок выставіў умову, што ўсімі грузаперавозкамі на Каспіі будуць займацца яго караблі.

Сёння ж танкер «Генерал Мехмандараў» паспрабаваў увайсці ў порт для загрузкі тавараў, але расейскія танкеры фактычна перакрылі яму шлях.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках