30 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінчанка месяц збірала грошы на выдуманы храм

7
Пінчанка месяц збірала грошы на выдуманы храм

Сабраныя грошы махлярка траціла на наркотыкі.

Міліцыя затрымала жыхарку Пінска, якая на падставе збору ахвяраванняў на будаўніцтва храма збірала грошы на асабістыя патрэбы, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

«Ужо каля месяца махлярка хадзіла ў Пінску па кватэрах, дамах, не будучы ўпаўнаважанай Пінскай епархіяй, збірала ахвяраванні то на будаўніцтва храма, то на лячэнне хворага дзіцяці. Даверлівыя грамадзяне, якія нічога не падазравалі, аддавалі грошы махлярцы», - растлумачыў першы намеснік начальніка Пінскага ГАУС падпалкоўнік міліцыі Анатоль Калядзіч. Калі ж яе спыталі, як называецца храм, махлярка нічога выразнага адказаць не змагла.

Як высветлілася, раней судзімая за крадзеж пінчанка, 1985 года нараджэння, якая нідзе не працуе і доўгі час ужывае наркотыкі, жыла, перабіваючыся выпадковымі заробкамі, але грошай усё роўна не хапала. Тады аферыстка, мабыць, і вырашыла нажыцца на дабрыні людской. Усе прысвоеныя незаконным шляхам грошы яна папярэдне выдаткоўвала на асабістыя патрэбы і наркотыкі.

Падазраваная сваю віну прызнала часткова і паведаміла, што яна веруючы чалавек. Супрацоўнікамі Пінскага ГАУС праводзіцца праверка, падчас якой яшчэ трэба ўстанавіць дакладныя лічбы шкоды, колькасць падманутых грамадзян. На дадзены момант ідзе актыўная работа па пошуку сведак, людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў дадзенай грамадзянкі, так як іх паказанні вельмі важныя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках