26 красавiка 2024, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат алігарха Чыжа трапіў у ДТЗ пад Бярозай

16

Анатоль Чыж не справіўся з кіраваннем матацыклам і вылецеў на абочыну ў вёсцы Равяцічы.

«Усё адбылося ў абед. Ён ехаў з боку Сабалей сюды. Яны ў родную вёску на Вялікдзень прыехалі, - распавялі відавочцы здарэння «Комосомольской правде в Беларуси». - Мы як раз на вуліцу выйшлі, у нас у гэты час крама гарэла. А тут гэты «байкер»... Ён даехаў да пажару, потым развярнуўся. Ён не ехаў на хуткасці. І раптам нечакана матацыкл стаў віляць, а потым ён перакуліўся праз галаву і вылецеў на абочыну».

На этом мотоцикле попал в аварию брат белорусского олигарха Юрия Чижа

«Я падбегла да яго і адразу прамацала пульс, - кажа доктар мясцовага ФАПа, на вачах якой усё і адбылося. - На шчасце, ён быў у прытомнасці. У прынцыпе, усё абыйшлося - пераломы. Хутчэй за ўсё, ёсць невялікае страсенне.

ДТП произошло на центральной улице в деревне Ревятичи

«А што адбылося? Дзе я?» - ледзь акрыяўшы ад шоку, пытаўся мужчына ў скураных штанах і берцах. Ім аказаўся 56-гадовы Анатоль Чыж, родны брат аднаго з самых багатых людзей краіны - неўязнога ў ЕЗ алігарха Юрыя Чыжа.

Менавіта Анатоль і яшчэ адзін брат Юрыя ўзначальваюць кампанію па вытворчасці вырабаў з дрэва, якую для іх стварыў брат.

«Глядзіце, якая драпіна - паказваюць журналістам шлем Чыжа. - Калі б не ён, то, напэўна, разбіўся б да смерці».

Мужчыне на руку наклалі шыну і перасадзілі на насілкі. І на аўтамабілі «хуткай» адправілі ў бальніцу. Некаторыя сцвярджаюць, што ў рэанімацыю. Матацыкл адвялі ў суседні з аварыяй двор і фатаграфаваць не далі.

«Ён сам не байкер, - кажуць вяскоўцы. - І на матацыкле ездзіць рэдка. Мабыць, у сына ўзяў пакатацца».

Быў мужчына ў стане алкагольнага ап'янення або яму раптам стала дрэнна, невядома.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках