30 красавiка 2024, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Зантарая: Не хочацца, каб у Крыме паўтарылася Абхазія

Георгій Зантарая: Не хочацца, каб у Крыме паўтарылася Абхазія

Лідар зборнай Украіны па дзюдо Георгій Зантарая занепакоены напружанай сітуацыяй у краіне, параўнаўшы падзеі ў Крыме з агрэсіяй Расеі супраць Грузіі ў 2008 годзе.

«Тая сітуацыя, якая зараз склалася ва Украіне, вельмі непрыемная мне, паколькі яна мне нагадвае тое, як я апынуўся ў свой час ва Украіне. Бо цяпер у Крыме прыкладна такая ж сітуацыя, якая ў свой час была ў Абхазіі, адкуль я родам. Я заўсёды казаў: «Дзякуй Украіне за мірнае жыццё». Вельмі не хацелася б, каб з людзьмі паўтаралася тое, што ў нас адбылося ў Грузіі, калі людзі пакідалі свае дамы і з'язджалі з родных месцаў», - сказаў Зантарая ў інтэрв'ю Xsport.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага «рэфэрэндуму» Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне аб далучэнні паўвострава да РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках