30 красавiка 2024, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тунэль за $1,3 мільярда звяжа Еўропу і Азію

4
Тунэль за $1,3 мільярда звяжа Еўропу і Азію

Новы аўтамабільны тунэль пад Басфорам коштам 1,3 млрд даляраў злучыць абедзве часткі Стамбула.

Улады распарадзіліся максімальна паскорыць работы, каб да вясны 2015 года тунэль увайшоў у строй, піша "Корреспондент".

Пяцікіламетровы "Еўразійскі аўтамабільны тунэль" будзе пракладзены паміж раёнамі Кадыкей у азіяцкай частцы і Енікапы ў еўрапейскай. Да яго будуць пракладзеныя новыя трасы і развязкі агульнай даўжынёй каля 10 км, якія стануць новай транспартнай артэрыяй мегаполіса. Падземная аўтадарога размешчаная на поўдзень ад адкрытага мінулай восенню чыгуначнага тунэля Мармарай пад Басфорам.

Спецыяльна для пракладкі тунэля Турцыя замовіла ў Германіі праходчы шчыт вышынёй з чатырохпавярховы дом, даўжынёй 129 метраў і вагой 3,4 тыс тон. Машына здольная праходзіць да 10 метраў у суткі.

Улады Стамбула паабяцалі, што кошт пракладкі тунэля не адаб'ецца на падаткаплацельшчыках, усе выдаткі прымуць на сябе прыватныя кампаніі, у прыватнасці, будаўнічая АТАШ, якая на працягу 26 гадоў пасля адкрыцця трасы будзе ёю кіраваць і абслугоўваць тунэль. Праезд пад Басфорам будзе платным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках