30 красавiка 2024, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі пагражаюць падпаліць будынак «Лізінг-цэнтра» ў Данецку

4

Сепаратысты запатрабавалі зняць сцяг Украіны з вежы будынка «Лізінг-цэнтра», які знаходзіцца на плошчы Леніна ў Данецку.

Да будынка пад'ехалі чатыры чалавекі ў камуфляжы, піша ostro.org.

Двое з іх хаваюць свае твары пад маскамі. Кіруе групай Аляксандр Васільеў, які прадстаўляецца, як журналіст. Ён ад імя «народнага веча» патрабуе зняць украінскі сцяг. Калі гэта патрабаванне не будзе выканана, прадстаўнікі данецкай народнай рэспублікі пагражаюць падпаліць будынак.

Ахова будынка выклікала нарад міліцыі. Праваахоўнікі прыбылі на месца і складаюць пратакол.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках