30 красавiка 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны пяты турыстычны літ у Літве пакінуты беларусамі

6
Кожны пяты турыстычны літ у Літве пакінуты беларусамі

У мінулым годзе ў Літву прыехалі каля 420 тысяч гасцей з Беларусі.

Гэта на 12% больш, чым у 2012 годзе, піша «Вечерний Гродно».

Як паведаміла прэс-аташэ дзяржаўнага дэпартамента турызму пры міністэрстве гаспадаркі Літвы Эдзіта Гайгалене, выдаткі беларускіх турыстаў складаюць 21% агульнай сумы замежных турыстаў. У сярэднім турыст з Беларусі арандуе жыллё на трое сутак, траціць 1346 літаў на дарожныя выдаткі і каля 518 літаў штодня. І гэта больш, чым турысты з іншых краін.

Па статыстыцы абсалютная большасць нашых суайчыннікаў прыязджае ў суседнюю краіну не адзін раз - 94% бывалі ў Літве і раней. Больш за ўсё ім падабаецца Вільня, бо там пабывалі 9 з 10 беларускіх гасцей.

А яшчэ ў дэпартаменце турызму Літвы распавялі, што 70% прыезджых беларусаў - гэта мужчыны. Кожны трэці прыязджае да сваякоў і сяброў, кожны чацвёрты - з бізнес-мэтамі ці па працы, астатнія - адпачыць і зрабіць пакупкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках