30 красавiка 2024, aўторак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Арменіі сабраўся ў Беларусь

4
Прэзідэнт Арменіі сабраўся ў Беларусь

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян мае намер наведаць Беларусь.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з армянскім калегам Эдвардам Налбандзянам. Тэрміны гэтага візіту не называюцца, паведамляе БелаПАН.

Падчас сённяшніх перамоваў абмяркоўваўся еўразійскі інтэграцыйны працэс і ўдзел у ім Арменіі. Нагадаем, 29 красавіка Арменія плануе далучыцца да Мытнага саюза, у які ўваходзіць Беларусь, Расея і Казахстан.

Каментуючы вынікі сустрэчы, Макей адзначыў, што бакі правялі «плённыя перамовы». Па выніках падпісаны план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін на 2014-2015 гады.

Кіраўнік беларускага МЗС назваў Арменію важным партнёрам у Закаўказзі, заўважыўшы, што ў стасунках дзвюх краін «яшчэ шмат нявыкарыстаных рэзерваў». Макей таксама паведаміў, што ў ліпені мае адбыцца чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-армянскай камісіі, па выніках якога плануецца «выхад на прыняцце важных дакументаў».

У сваю чаргу Налбандзян адзначыў, што Беларусь і Арменія працуюць над праектамі 27 розных дакументаў, некаторыя з іх гатовыя і будуць падпісаныя ў ходзе візіту прэзідэнта Арменіі ў Менск.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках