30 красавiка 2024, aўторак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Міхаэля Шумахера падалі ў суд за дарожную аварыю

9
На Міхаэля Шумахера падалі ў суд за дарожную аварыю

На знакамітага гоншчыка, які да гэтага часу знаходзіцца ў коме, падалі ў суд за дарожную аварыю ў Іспаніі.

Пакуль Міхаэль Шумахер працягвае знаходзіцца ў коме, іспанская юстыцыя робіць сваю справу - сёння яна прад'явіла нямецкаму суперчэмпіёну пазоў за інцыдэнт, які здарыўся 17 лістапада мінулага года ў маленькім іспанскім мястэчку Бармухас, што ў правінцыі Севілья, піша f1life.ru.

Рухаючыся на арандаванай машыне ў прыцемках, Міхаэль не заўважыў на кругавой развязцы матацыкліста і збіў яго. На шчасце, ніхто не загінуў, у хлопца пералом запясця рукі, але сёння яго адвакат прадставіў пазоў, у якім патрабуе прыцягнуць да адказнасці кампанію, у якой Міхаэль арандаваў аўтамабіль, і яго самога.

Нагадаем, знакаміты гоншчык Міхаэль Шумахер атрымаў траўму галавы, катаючыся 29 снежня 2013 года на лыжах у французскім Мерыбэлі. Шумахер упаў і стукнуўся галавой аб камяні. Гоншчык, якому 3 студзеня споўнілася 45 гадоў, з першага дня шпіталізацыі ў бальніцы Грэнобля знаходзіўся ў штучнай коме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках