30 красавiка 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлетак прыляцеў на Гаваі ў адсеку для шасі

10

Падлетак здзейсніў пяцігадзінны пералёт з Каліфорніі, схаваўшыся ў адсеку для шасі лайнера авіякампаніі Hawaiian Airlines.

Работнікі авіякампаніі заўважылі юнака толькі пасля таго, як самалёт прызямліўся. Гэта адбылося ў нядзелю раніцай. Ён быў дапытаны супрацоўнікамі ФБР, а затым прайшоў медыцынскі агляд, які не выявіў у яго якіх-небудзь праблем са здароўем, перадае BBC.

Паведамляецца, што малады чалавек уцёк з дома, а на самалёт трапіў, пераскочыўшы праз плот аэрапорта ў Сан-Хасэ. "Мацней за ўсё нас турбуе самаадчуванне хлопчыка, якому неверагодна пашанцавала застацца ў жывых", - сказаў прадстаўнік Hawaiian Airlines.

Супрацоўнік ФБР Том Сайман таксама адзначыў неверагоднае шанцаванне ўцекача. Паводле яго слоў, калі самалёт прызямліўся на востраве Маўі, падлетак саскочыў з шасі і адправіўся гуляць па аэрапорце. З сабой у яго быў толькі грабянец. Яму ўдалося перажыць недахоп кіслароду і моцны холад, пакуль самалёт ляцеў на вышыні 12 тысяч метраў.

Па словах Саймана, большую частку палёту юнак быў без прытомнасці.

З 1947 года, калі пачалі фіксаваць падобныя выпадкі, прыкладна 100 чалавек спрабавалі "палётаць" у адсеку для шасі. Выжыць удалося толькі чвэрці з іх.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках