30 красавiка 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каламойскі разлічыўся за восем злоўленых дыверсантаў

5
Каламойскі разлічыўся за восем злоўленых дыверсантаў

Ініцыятыва губернатара Днепрапятроўшчыны Ігара Каламойскага плаціць грошы за вернутую зброю і злоўленых "зялёных чалавечкаў" дала першы плён.

За кожнага дыверсанта Каламойскі паабяцаў узнагароду ў 10 тысяч даляраў, па тысячы "зялёных" - за варожы аўтамат, паўтары тысячы - за кулямёт і дзве - за гранатамёт. "Ганаровую місію "ўсклалі на блок-посты, уладкаванне якіх пачалося па ўсёй вобласці яшчэ тыдзень таму. А ў выходныя на блокпосты стала паступаць першая "здабыча" з усходніх рэгіёнаў.

- За выходныя на Днепрапятроўшчыну былі перададзеныя адзінаццаць дыверсантаў: шэсць з Данецкай вобласці, чацвёра - з Луганскай, адзін - з Харкаўскай, - паведаміў "Комсомольской правде в Украине" намеснік штаба Нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці Міхаіл Лысенка. - "Прымалі" як на прымежных блокпостах, так і на пастах у цэнтры вобласці.

Па словах Лысенкі, перададзеныя дыверсанты не мелі ніякіх цялесных пашкоджанняў, але рукі ў іх былі "зафіксаваныя" альбо кайданкамі, альбо скотчам. Усіх адразу ж перадалі ў рукі міліцыі. Па васьмі затрыманых ужо атрыманыя пацвярджанні іх вінаватасці, і грошы за іх выплачаныя. Хто прывёў іх і атрымаў абяцанае ўзнагароджанне, у Штабе не гавораць, паколькі паляўнічым за імі была абяцаная поўная ананімнасць.

Яшчэ траіх затрыманых правярае міліцыя - ці сапраўды яны маюць дачыненне да сепаратысцкіх дзеянняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках