30 красавiка 2024, aўторак, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктара «Фандока» абвінавачваюць ва злоўжыванні паўнамоцтвамі

10
Гендырэктара «Фандока» абвінавачваюць ва злоўжыванні паўнамоцтвамі

Генеральны дырэктар ААТ «Фандок» прычыніў прадпрыемству шкоду ў асабліва буйным памеры.

Пра гэта паведамілі БелТА ва Упраўленні Следчага камітэта Магілёўскай вобласці.

Былому кіраўніку прад'яўленае абвінавачванне ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі паводле ч. 3 арт. 424 КК. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на суму амаль Br1,8 млрд.

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УКДБ, УДФР КДК і УБЭП Магілёўскай вобласці. Устаноўлена, што былы кіраўнік здзяйсняў злачынствы з асабістай зацікаўленасці, якая выказалася ў жаданні схаваць недахопы і хібы ў сваёй працы. Ён падпісаў акты прыёмкі-перадачы за фактычна не выкананую ў поўным аб'ёме працу ў мадэрнізацыі і ўводзе ў эксплуатацыю лініі сартавання круглага лесу, а таксама аб выкананні шэф-мантажных і пуска-наладачных работ у будаўніцтве міні-ЦЭЦ грамадства.

Акрамя таго, у перыяд з ліпеня да лістапада 2007 года, дзейнічаючы з іншай асабістай зацікаўленасці, кіраўнік даў указанне падначаленым работнікам на афармленне дакументаў і адгрузку шліфаванай фанеры ў адрас расейскіх фірмаў за кошт, значна ніжэйшы, чым на біржы. Ён прычыніў шкоду грамадству ў выглядзе розніцы паміж біржавым коштам і коштам пастаўкі.

Агулам жа ў выніку ўсіх неправамерных дзеянняў генеральнага дырэктара ААТ «Фандок» нанесены ўрон у асабліва буйным памеры. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках