30 красавiка 2024, aўторак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качка дня на расейскай ТВ

34
Качка дня на расейскай ТВ

Расейская тэлеверсія перастрэлкі на блокпосце ў Славянску ўтрымлівае дзіўныя дэталі.

Страляніна ў ноч на нядзелю на блокпосце прарасейскай ўзброенай групы ва ўкраінскім горадзе Славянск была выкарыстаная расейскімі ўладамі для цвёрдых абвінавачванняў у адрас уладаў Украіны, паведамляе радыё "Свабода".

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што група ўзброеных экстрэмістаў абстраляла бяззбройных людзей без папярэджання: "Ёсць забітыя з абодвух бакоў, гэта злачынства, якое на руку толькі тым, хто хоча перакрэсліць выкананне Жэнеўскіх дамоўленасцей... Усё паказвае на тое, што кіеўскія ўлады не могуць, можа быць, не жадаюць кантраляваць экстрэмістаў".

Лаўроў таксама сказаў, што Расея будзе спыняць усялякія спробы развязвання грамадзянскай вайны на Украіне.

У нядзелю самаабвешчаны мэр Славянска Вячаслаў Панамароў склікаў прэс-канферэнцыю, на якой звярнуўся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай даслаць у Данецкую і Луганскую вобласці Украіны расейскіх міратворцаў.

У Маскве сцвярджаюць, што напад у Славянску ўчынілі чальцы ўкраінскага нацыяналістычнага аб'яднання "Правы сектар".

Вось рэпартаж расейскай тэлекампаніі Lifenews, у якім дэманструецца зброя, даляры і візітоўка лідэра "Правага сектара" Дзмітрыя Яраша:

Аднак многія звярнулі ўвагу, што відэа рэпартажу было запампаванае на інтэрнэт-відэасэрвіс youtube 19 красавіка, хоць сама перастрэлка, як сцвярджаецца, адбылася ўначы ў нядзелю, 20 красавіка.

Блогеры заўважылі і іншыя цікавыя дэталі:

У "Правам сектары" адмаўляюць дачыненне да інцыдэнту.

Служба бяспекі Украіны ў распаўсюджанай учора заяве з нагоды страляніны ў Славянску назвала гэты інцыдэнт "цынічнай правакацыяй", за якой стаяць афіцэры ГРУ узброеных сіл Расеі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках