30 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луганскія баевікі рыхтуюць рэферэндум аб далучэнні да Расеі

32
Луганскія баевікі рыхтуюць рэферэндум аб далучэнні да Расеі

Сёння ў Луганску мясцовыя сепаратысты прынялі пастанову аб правядзенні рэферэндуму ў два этапы.

Першы этап пройдзе 11 траўня, на ім будзе пастаўлена пытанне аб захаванні ранейшага статусу вобласці або аб яе аўтаноміі.

Другі этап прызначаны на 18 траўня. Пытанне будзе гучаць так: "Незалежнасць або ўваходжанне ў склад Расеі".

Нагадаем, пракуратура Луганскай вобласці распачала справу аб сённяшніх прарасейскіх выступах.

"У панядзелак 21 красавіка праваахоўныя органы вобласці зафіксавалі актыўнасць малалікіх груп невядомых грамадзян, якія ў асобных раёнах вобласці без папярэджання і ўзгаднення з мясцовымі ўладамі і шырокай грамадскасцю арганізоўвалі і праводзілі несанкцыянаваныя мітынгі", - гаворыцца ў заяве ГПУ. Установа называе мітынгі адназначна нелегітымнымі.

Сёння ля Луганскага СБУ сепаратысты мелі намер прэзентаваць так званую новую ўладу. На гэты момант каля захопленага СБУ ў Луганску знаходзіцца амаль 500 чалавек.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках