29 красавiка 2024, панядзелак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Расея адмаўляецца выконваць Жэнеўскія дамовы

23
Дзярждэп ЗША: Расея адмаўляецца выконваць Жэнеўскія дамовы

Расея працягвае падсілкоўваць беспарадкі ва Украіне.

Пра гэта заявіла памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд, перадае ЛiгаБiзнесIнформ.

«Вы не можаце апрануцца як пажарны і паводзіць сябе як падпальшчык», - сказала Нуланд у інтэрв'ю CNN, адзначыўшы, што Вашынгтон вельмі занепакоены «расейскай рукой», якую ён бачыць за дэстабілізацыяй на ўсходзе Украіны.

У якасці пацверджання сваіх слоў яна спаслалася на падабенства расейскіх вайскоўцаў на фотаздымках, зробленых падчас канфлікту з Грузіяй у 2008 годзе, з «апалчэнцамі», якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны. Гэтыя фатаграфіі прадэманстравала прадстаўнік Дзярждэпартамента Джэн Псакі напярэдадні ўвечары падчас прамой лініі з расейскай радыёстанцыяй «Эхо Москвы».

Вікторыя Нуланд абвінаваціла Маскву ў тым, што тая не выконвае сваю частку жэнеўскіх дамоўленасцяў, падпісаных на мінулым тыдні паміж ЗША, ЕЗ, Украінай і Расеяй з нагоды дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе краіны. «Мы не бачым ні істотнай дээскалацыі, ні сур'ёзных намаганняў Расеі дапамагчы АБСЕ ці выказванняў супраць сепаратыстаў», - адзначыла яна.

Нагадаем, раней дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў тэлефоннай размове з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым заклікаў РФ спрыяць выкананню жэнеўскіх дамоўленасцяў па Украіне.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках