29 красавiка 2024, панядзелак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за скандалу з журналісткай з Думы прыбралі партрэты Жырыноўскага

23
З-за скандалу з журналісткай з Думы прыбралі партрэты Жырыноўскага

Дзярждума адмяніла і дэмантавала выставу, прысвечаную кіраўніку фракцыі ЛДПР Уладзіміру Жырыноўскаму.

Гэта адбылося з-за абраз, якія палітык выказаў у адрас цяжарнай журналісткі, паведаміла ў аўторак, 22 красавіка, інфармагенцтва РІА "Новости".

У пятніцу, 18 красавіка, падчас падыходу да прэсы лідар ліберал-дэмакратаў у адказ на пытанне журналісткі МІА "Расея сёння" пачаў выкрыкваць абразы ў яе адрас, а затым абражаць і калегаў, якія ўступіліся за яе. Пасля інцыдэнту цяжарная карэспандэнтка была шпіталізаваная.

У панядзелак, 21 красавіка, савет Думы рэкамендаваў спікеру палаты і рэгламентнаму камітэту дэмантаваць выставу. Экспазіцыя з партрэтаў Жырыноўскага ў розных позах і абліччах адкрылася ў панядзелак, але планавалася загадзя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках