29 красавiка 2024, панядзелак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - лідар СНД па тэмпах інфляцыі

3
Беларусь - лідар СНД па тэмпах інфляцыі

На прасторы былога СССР па росце спажывецкіх коштаў у першую тройку ўвайшлі Беларусь - 4,9%, Кыргызстан - 3,4% і Казахстан - 3,3%.

Як сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, замыкаюць пяцёрку краін з самай высокай інфляцыяй Украіна - 3% і Таджыкістан - 2,4%.

Па дадзеных статыстыкі, Расея заняла шостае месца з ростам спажывецкіх коштаў у 2,3%, за ёй ідзе Малдова - 1,6%, Арменія - 1,2%, Грузія, Латвія (па 0,9%). Самы нізкі ўзровень інфляцыі за першы квартал назіраецца ў Эстоніі - 0,8%, Азербайджане - 0,5% і Літве - 0,4%.

Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, кошты павялічыліся на 0,5%.

Нагадаем, у 2011-2013 гадах Беларусь стала краінай з самым высокім на тэрыторыі былога СССР ростам спажывецкіх коштаў (адпаведна на 108,7, 21,8 і 16,5%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках