29 красавiка 2024, панядзелак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Паўднёва-усход Украіны выкліча ў Расеі нястраўнасць

2
Сікорскі: Паўднёва-усход Украіны выкліча ў Расеі нястраўнасць

Расея можа «пераварыць» анэксію Крыма, але вось паўднёвы ўсход Украіны ёй не па зубах.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю The Washington Post (пераклад - «Инопресса»).

«Я думаю, Расея ўсведамляе, што яна значна мацней узаемазлучаная з астатнім светам, чым яна лічыла раней... Геніяльнасць заключаецца ў тым, каб ведаць, калі спыніцца. У Расеі, верагодна, дастаткова рэсурсаў, каб пераварыць Крым. Уся Усходняя і Паўднёвая Украіна, на мой погляд, выкліча ў яе нястраўнасць», - распавёў Сікорскі.

Таксама кіраўнік польскага МЗС дадаў, што прычынай уварвання Расеі на ўсход краіны, ёсць нежаданне, каб Украіна стала сапраўднай еўрапейскай дзяржавай.

«Я думаю, Уладзімір Пуцін хоча перашкодзіць Украіне стаць паспяховай еўрапейскай краінай, якая мае пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ. Для гэтага яму неабходна дэстабілізаваць Украіну, парушыць яе электаральны каляндар і абцяжарыць правядзенне эканамічных рэформаў», - адзначыў Сікорскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках