29 красавiка 2024, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошукі зніклага «Боінга» Malaysia Airlines спыненыя

3

Абломкі самалёта так і не знойдзеныя.

Аперацыя па пошуку ў Індыйскім акіяне прыпыненая з-за непагадзі. Сляды зніклага лайнера, які належыць авіякампаніі Malaysia Airlines, шукаюць недалёка ад аўстралійскага горада Перт. Цяпер, з-за высокіх хваль і дрэннай бачнасці, пошукі з дапамогай самалётаў прызнаныя "неэфектыўнымі і патэнцыйна небяспечнымі", гаворыцца ў заяве каардынацыйнага цэнтра.

Па дадзеных метэаролагаў, цыклон знаходзіцца на адлегласці прыкладна 700 км на паўднёвы захад ад Какосавых выспаў і рухаецца на паўднёвы ўсход. Ён не ўяўляе пагрозы для гэтых выспаў або для кантынентальнай Аўстраліі, аднак палёты ва ўмовах цыклона даволі рызыкоўныя, у сувязі з чым іх і прыпынілі, піша NEWSru.com.

Зону пошуку абломкаў і бартавых самапісцаў Boeing плошчай амаль у 50 тысяч квадратных кіламетраў працягнуць абследаваць 10 судоў, а таксама аўтаномны апарат Bluefin-21. Падводная пяціметровая міні-субмарына вывучае марское дно ў радыусе 10 кіламетраў ад таго месца, дзе ў апошні раз быў атрыманы меркаваны сігнал "чорных скрынь" зніклага самалёта, перадае ABC.

Адзначым, да выратавальных работ Bluefin-21 падпісаўся яшчэ 15 красавіка. Яго першае апусканне скончылася праз шэсць гадзін: апарат дасягнуў лімітавай глыбіні ў 4,5 кіламетра, пасля чаго яго экстранна давялося падняць і перапраграмаваць. Затым робат зноў прыступіў да пошукаў.

На днях ва ўрадзе Аўстраліі заявілі, што спыняць выратавальныя працы пакуль не плануецца. Аднак аўстралійскія ўлады не выключылі, што неўзабаве могуць змяніць параметры пошукавай аперацыі і метады яе правядзення.

Нагадаем, пошукавая аперацыя звязаная з загадкавай гісторыяй малайзійскага самалёта, які здзяйсняў пералёт з Куала-Лумпура ў Пекін. Сувязь з авіялайнерам перапынілася прыкладна праз дзве гадзіны пасля вылету з малайзійскай сталіцы. Як стала вядома, самалёт радыкальна змяніў курс і ўпаў у Індыйскім акіяне. Прычыны змены курсу высвятляюцца - разглядаюцца версіі тэракту, сабатажу, а таксама псіхалагічных праблем у лётчыкаў.

Між тым СМІ абмяркоўваюць новы інцыдэнт з іншым самалётам Malaysia Airlines - Boeing 737-800 з 166 пасажырамі на борце. Рэйс MH192, які ляцеў з Куала-Лумпура ў Індыю, вярнулі назад з-за непаладак з шасі. Як паведамляе мясцовая паліцыя, адбылася паломка правай стойкі і разрыў шыны. У малайзійскім аэрапорце самалёту ўдалося прызямліцца, пацярпелых няма. Начальнік паліцыі заявіў, што распачатае расследаванне інцыдэнту.

Як паведамляе The Daily Mail, праваахоўныя органы маюць намер высветліць, ці не з'яўляецца НЗ следствам "сабатажу". Міністр транспарту Малайзіі Хішамудзін Хусэйн заявіў, што раней адбыліся яшчэ дзве вымушаныя пасадкі самалётаў гэтай авіякампаніі - адна ў Ганконгу (Кітай), а другая ў Катманду (Непал).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках