29 красавiка 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джозэф Байдэн: ЗША дапамогуць Украіне дамагчыся газавай незалежнасці

4
Джозэф Байдэн: ЗША дапамогуць Украіне дамагчыся газавай незалежнасці

ЗША гатовыя дапамагчы Украіне знізіць залежнасць ад паставак энергарэсурсаў з Расеі.

Пра гэта, як перадае АP, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у аўторак у Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Акрамя таго, ён запэўніў, што Вашынгтон падтрымлівае Кіеў у імкненні супрацьстаяць «зневажальным пагрозам».

Пры гэтым агенцтва не ўдакладняе, пра якія менавіта пагрозы ідзе гаворка. У ходзе выступлення перад украінскімі палітычнымі лідарамі Байдэн заклікаў іх «змагацца супраць ракавай пухліны пад назвай карупцыя».

Акрамя таго, віцэ-прэзідэнт ЗША таксама падкрэсліў, што ва ўкраінскіх палітыкаў цяпер з'явілася гістарычная магчымасць стварыць па-сапраўднаму адзіную краіну.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках