29 красавiка 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі тэлеканал «запісаў» трэнера па фітнэсе з Кіева ў баевікі

5

Затрыманы ў Славянску Віталь Кавальчук апынуўся фітнес-трэнерам з Кіева.

Пры гэтым тэлеканалы Расеі паказвалі яго як удзельніка Еўрамайдана з Вінніцы, які прыехаў атакаваць блокпосты на Данбасе, не ведаючы, што там вайна, паведамляюць Подробности.

Фота Віталя Кавальчука выявілі амаль адразу - на сайце сеткі сталічных спартыўных клубаў GymFit.

Прадстаўнікі "Правага сектара" вывесілі ў сацсетку "Вконтакте" скрыншот старонкі трэнера, каб пацвердзіць: хлопец да іх не мае ніякага дачынення.

"Трэнерскі стаж - 3 гады. Малады, амбіцыйны, камунікабельны. Жыццёвае крэда: "Толькі наперад!" -так характарызуюць Кавальчука на працы.

На сайце самога спорт-клуба GymFit Віталь Кавальчук знік з ліку каманды трэнераў. Хоць кэшаванае копія старонкі паказвае - яшчэ 17 красавіка такі трэнер сапраўды працаваў у фітнэс-клубе на Шуляўцы. Але яго фота фізічна выдалілі з афіцыйнай старонкі.

 

Пры гэтым адразу некалькі фатаграфій Віталя Кавальчука можна знайсці на старонках клуба ў сайсетках. Вось ён усміхаецца разам з усімі трэнерамі - на фота трэці злева.

"Правы Сектар" катэгарычна абверг свой удзел у перастрэлцы каля блокпоста ў Славянску ноччу на 20 красавіка, заявіўшы, што знаходзіцца ў падпарадкаванні ўкраінскіх сілавікоў.

Пры гэтым адзін з лідараў "Правага сектара" Андрэй Тарасенка паведаміў, што не ведае актывіста, якога паказваюць на відэа тэлеканалы Расеі.

"Гэта смешна выглядае, калі баявік такі страшны ў такім гламурным палітку. І сам па сабе ён такі на выгляд, што нават мае дзеці яго б не спужаліся", - пракаментаваў Тарасенка.

У "Правым Сектары" таксама падкрэсліваюць, што яны асуджаюць любыя спробы апаганіць светлае свята Вялікадня.

Пры гэтым ваенныя эксперты ўстанавілі, што адзін з трох забітых у Славянску, якога называлі баевіком "Правага сектара", апынуўся мясцовым жыхаром вёскі Аляксандраўка Паўлам Павялком.

СБУ Украіны лічыць, што стральбу ў Славянску у Велікодную ноч ініцыявалі дыверсанты.

У Славянску Кавальчука падазраюць у тым, што ён удзельнічаў 20 красавіка ў нападзе на блокпост каля сяла Білбасаўка, дзе падчас перастрэлкі 3 чалавека было забіта, некалькі - параненых

Яго выкарыстоўваў расейскі канал Life News. Там пабіты малады чалавек "у гламурным палітку" распавядае, што ён некалькі месяцаў жыў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, дзе і пазнаёміўся з членамі "Правага сектара".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках