29 красавiка 2024, панядзелак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Расея і яе тэрарысты перакрэслілі Жэнеўскія дамовы

8
Турчынаў: Расея і яе тэрарысты перакрэслілі Жэнеўскія дамовы

Расейская Федэрацыя і яе тэрарыстычныя падраздзяленні ва Украіне дэманстратыўна ігнаруюць выкананне жэнеўскіх дамоўленасцяў.

Пра гэта заявіў в. а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады.

«На жаль, ні Расейская Федэрацыя, ні яе тэрарыстычныя спецпадраздзяленні дэманстратыўна не збіраюцца выконваць дамоўленасці, дасягнутыя ў Жэневе», - заявіў Турчынаў.

Ён адзначыў, што замест раззбраення і вызвалення адміністрацыйных будынкаў тэрарысты зноў захапілі памяшканне гарадскога аддзела ўнутраных спраў у Краматорску і ўзялі ў закладнікі начальніка міліцыі, «перакрэсліўшы тым самым усе дамоўленасці, якія былі дасягнутыя ў Жэневе».

«Безумоўна, у гэтых умовах украінская ўлада будзе дзейнічаць адэкватна», - запэўніў Турчынаў.

Паводле яго слоў, ва Украіне адбываецца «аднаўленне і рэфармаванне ўсёй вертыкалі выканаўчай улады».

«Мы плануем паэтапна абнавіць усю сістэму ўладных інстытутаў і стасункаў паміж грамадзянамі і дзяржавай», - сказаў ён, адзначыўшы, што асаблівая ўвага надаецца дэцэнтралізацыі ўлады і прадастаўленню рэгіёнам большай самастойнасці.

У сваю чаргу, Байдэн адзначыў, што ЗША вітаюць і падтрымліваюць змены ва Украіне і гатовыя ўсяляк дапамагаць на гэтым шляху.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках