29 красавiка 2024, панядзелак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім сілавікам забаранілі выезд за мяжу

20
Расейскім сілавікам забаранілі выезд за мяжу

Супрацоўнікам расейскіх сілавых ведамстваў забаранілі выезд за мяжу.

Пад забарону трапіў увесь асабісты склад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), Федэральнай міграцыйнай службы (ФМС), Федэральнай службы па кантролі за абаротам наркотыкаў (ФСКН), Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) і часткова Мінабароны. З 21 красавіка сілавікі не могуць пакідаць тэрыторыю РФ, але ў бліжэйшы час афіцэрам дазволяць выязджаць у пэўныя дзяржавы.

У распараджэнні Life News апынуўся падрыхтаваны МУС спіс дзяржаў, у якія не змогуць паехаць супрацоўнікі ведамства - усяго 150 краін. Так, у турыстычны чорны спіс для сілавікоў трапілі Турцыя, Балгарыя, Велікабрытанія, ЗША, Японія, Мексіка, Італія, Егіпет, Іспанія, Чэхія, Куба.

У Расеі ў сілавых структурах лічыцца больш за 4 млн чалавек.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках