29 красавiка 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Навошта ты на ноч жрэш бульбу з мясам?»

110
Лукашэнка: «Навошта ты на ноч жрэш бульбу з мясам?»

Дыктатар заклікаў беларусаў адмовіцца ад звыклага спалучэння бульбы з мясам.

«Я, вядома, многае і сам пакаштаваў. Але вы мяне прабачце, навошта есць мяса з бульбай?» - заявіў Лукашэнка.

«Навошта ты на ноч жрэш бульбу з мясам? Як ты будзеш спаць?» - задаў ён рытарычнае пытанне. «Не еш з мясам, з'ясі з селядцом», - працягнуў ён.

Ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў краіне не шануецца здаровы лад жыцця, піша «Інтэрфакс».

«Спортам мы не хочам займацца, жром абы што і як папала. Самі сябе труцім», - ён.

Кіраўнік растлумачыў, што «есць трэба толькі свае прадукты, ні ў якім выпадку не трэба харчавацца замежным». Лукашэнка лічыць, што прадукты замежнай вытворчасці «не для нашага арганізма».

«Труцім сябе чым папала, павышаем вагу... Раз так, плаціце за сваё здароўе самі», - заявіў ён, звяртаючыся да насельніцтва краіны.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках