29 красавiка 2024, панядзелак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Польшча правядуць серыю сумесных вучэнняў

ЗША і Польшча правядуць серыю сумесных вучэнняў

Серыя вучэнняў запланаваная на бліжэйшыя тыдні. Яны павінны прадэманстраваць ваенную прысутнасць ЗША ў Польшчы.

Варшава і Вашынгтон дамовіліся аб правядзенні сумесных ваенных вучэнняў. Пра гэта паведаміў у аўторак, 22 красавіка, у эфіры мясцовага тэлеканала міністр абароны Польшчы Тамаш Семаняк, падводзячы вынікі праведзеных ім у Вашынгтоне перамоваў, перадае польскае выданне Wprost.

«Мы запланавалі цэлую серыю дзеянняў на бліжэйшыя дні і тыдні, якія прадэманструюць ваенную прысутнасць ЗША»<;i>, - сказаў ён, нагадаўшы, што Пентагон прыняў рашэнне пакінуць на польскай тэрыторыі як мінімум да канца 2014 года амерыканскія знішчальнікі F-16, якія прыбылі на авіябазу ў Ласцы для навучання пілотаў.

Раскрываць дэталі дасягнутых ім у Вашынгтоне дамоўленасцяў міністр абароны не стаў.

Пентагон пацвердзіў, што перакіне ў Польшчу 12 знішчальнікаў F16 і 300 амерыканскіх салдат.

«Мы дамовіліся аб серыі вучэнняў, бо не хочам, каб амерыканцы прыбылі да нас і сядзелі без справы. Мы хочам, каб яны трэніраваліся. Рана ці позна, усе даведаюцца што, дзе і калі будзе праходзіць», - сказаў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках