29 красавiка 2024, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць Менска знізілася амаль на 10%

1
Прамвытворчасць Менска знізілася амаль на 10%

Прамысловая вытворчасць Менска ў студзені-сакавіку 2014 года склала Br29,519 трлн.

Яна ўпала на 9,1% у гадавым вылічэнні пасля зніжэння на 16% у студзені-сакавіку 2013 года, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

Валавы рэгіянальны прадукт у студзені-сакавіку вырас на 1,8% да Br32,224 трлн.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 красавіка 2014 года склалі Br9,952 трлн. (знізіўшыся на Br0,336 млрд. за сакавік пасля росту на 1,5 трлн. за люты) або 127,5% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (супраць 138,1% на 1 сакавіка і 98,5% на 1 студзеня 2014 года).

Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 16,8% і склалі Br10,305 трлн. Аб'ём жыллёвага будаўніцтва вырас на 32,6% да 339,8 тыс. кв. м.

Рознічны тавараабарот павялічыўся на 15,3% і склаў B20,252 трлн., аптовы - на 14,3% да Br83,730 трлн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках