29 красавiка 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзіра «чорнай роты» «Беркута» ўзялі пад варту

3

Суд зрабіў больш жорсткай меру стрымання для камандзіра роты "Беркута" Дзмітрыя Садоўніка.

Апеляцыйны суд Кіева змяніў меру стрымання з хатняга арышту на ўтрыманне пад вартай камандзіру роты былога спецпадраздзялення "Беркут" Дзмітрыю Садоўніку, якому інкрымінуюць арганізацыю расстрэлу актывістаў Еўрамайдана. Такое рашэнне абвясціў суддзя Віктар Гліняны ў ходзе пасяджэння, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

"Скаргу пракурора задаволіць... Ужыць меру стрымання Садоўніку ў выглядзе ўтрымання пад вартай да 1 чэрвеня", - заявіў Гліняны.

Такім чынам, суд задаволіў апеляцыю пракурора на рашэнне Пячэрскага раённага суда Кіева ад 5 красавіка 2014 года, якім суд выбраў Садоўніку меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Маёр Дзмітрый Садоўнік - былы камандзір спецыяльнай так званай "чорнай роты" "Беркута", байцоў якой падазраюць у масавым расстрэле людзей на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 20 лютага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках