29 красавiка 2024, панядзелак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікі «БРСМ-Нафта»: Выбух на АЗС быў тэрактам

8
Уладальнікі «БРСМ-Нафта»: Выбух на АЗС быў тэрактам

Уладальнікі запраўкі абяцаюць дапамагчы сем'ям загінулых.

У кампаніі "БРСМ-Нафта", якой належыць АЗС на Кіеўшчыне, якая выбухнула, лічаць тое, што адбылося, тэрактам.

Па словах кіраўніка прэс-службы кампаніі Аляксандра Мельнічука, у памяшканні кафэ падклалі выбохоўку. Ён запэўніў, што ў будынку не было рэчываў, якія маглі б выклікаць такі моцны выбух.

"У апаратны блок хтосьці падклаў выбухоўку. Там нічога такога не было, што магло так моцна выбухнуць. Усе рэзервуары з гаручым цэлыя і на месцы. Бутэлька гарэлкі такога не пацягне. У краме, акрамя спіртнога, прадуктаў харчавання і аўта- бытавой хіміі нічога не было. Былі яшчэ прыборы для смажання булак і грыль для сасісак", - цытуе Gazeta.ua Мельнічука.

Ён настойвае на версіі выбуху з-за тэракту і адзначае, што да гэтага ўладальніку кампаніі "БРСМ-Нафта" Андрэю Бібе пагражалі па тэлефоне. Таксама Мельнічук паабяцаў дапамагчы сем'ям загінулых падчас выбуху. У той жа час у МУС лічаць, што прычынай выбуху на АЗС магла стаць уцечка газу.

Як паведамлялася раней, сёння раніцай у Пераяслаў-Хмяльніцкім на Кіеўшчыне адбыўся выбух на АЗС. Ахвярамі здарэння сталі пяцёра чалавек, яшчэ шасцёра былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках