29 красавiка 2024, панядзелак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браты Ратэнбергі закрываюць найбуйнейшага трубнага трэйдэра Расеі

2
Браты Ратэнбергі закрываюць найбуйнейшага трубнага трэйдэра Расеі

Браты Аркадзій і Барыс Ратэнбергі выходзяць з трэйдынгавага бізнэсу паставак труб для газаправодаў, замоўцам якіх выступаў Газпром.

Бізнэсоўцы наважылі закрыць кампанію "Паўночны еўрапейскі трубны праект" (СЕТП), паведаміла крыніца ў адной з трубных кампаній. Гэтую інфармацыю пацвердзіў і афіцыйны прадстаўнік Ратэнберга, піша РБК.

Акцыянеры пастановілі засяродзіцца на іншых тыпах бізнэсу, у прыватнасці на інфраструктурным будаўніцтве, якое прадстаўленае кампаніяй "Стройгазмонтаж", патлумачыў прадстаўнік Ратэнберга. "Стройгазмонтаж" у 2013 годзе здабыў тэндэр на будаўніцтва адцінка "Паўднёвага калідора" Газпрома (у прыватнасці, адцінка Пісараўка - Анапа і газаправода-перамычкі "Кубанская" - "Караноўская") на 43 млрд рублёў, у пачатку 2014 года атрымаў кантракт на будаўніцтва яшчэ некалькіх адцінкаў "Паўднёвага калідора" на 13 млрд рублёў.

Як паведаміла Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы ў галіне, Ратэнбергі выходзяць з бізнэсу, каб працаваць з Газпромам паводле будаўнічых кантрактаў і спыніць чуткі пра афіляванасць. Меркавалася, што манаполія давала СЕТП прывілеі, бо трэйдэр падкантрольны сябрам Уладзіміра Пуціна.

У канцы мінулага года Федэральная антыманапольная служба прызнала Газпром вінаватым у злоўжыванні даміноўным становішчам на рынку труб вялікага дыяметра ў перыяд з 2008 да 2011 года, бо газавая манаполія аддавала перавагу закупкам у пасярэдніка - СЕТП, а не ў трубных кампаній напрост.

У выніку Газпром вымушаны быў адмовіцца ад паслуг "Паўночнага еўрапейскага трубнага праекта".

Да гэтага часу СЕТП быў найбуйнейшым трубным трэйдэрам у краіне. Кампанія заснаваная кіраўніком каардынацыйнай рады Асацыяцыі вытворцаў труб Іванам Шабалавым. У 2010 годзе яго дзель у кампаніі выкупілі браты Барыс і Аркадзій Ратэнбергі (валодаюць роўнымі дзелямі - па 38,1 %).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках