29 красавiка 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіркораў паабяцаў беларусам фінал «Еўравізіі»

20

Спявак мяркуе, што беларускі ўдзельнік конкурсу Тэа патрапіць у яго фінал.

Расейскія ўдзельніцы "Еўравізіі-2014" сёстры Талмачовы правялі прэ-паці, дзе выступілі прадстаўнікі конкурсу з іншых краін і зоркі расейскага шоў-бізнэсу, піша "Інтэрфакс".

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by

На праводзіны быў запрошаны і беларускі ўдзельнік Тэа, які вельмі спадабаўся прадстаўнікам расейскай эстрады.

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by

Зычыць поспеху Машы і Насці Талмачовым перад конкурсам на прэ-паці ў Маскве прыйшлі не толькі расейскія зоркі, але і ўдзельнікі "Еўравізіі-2014". На вечарыне, якая прайшла ў адной з элітных рэстарацый Масквы, былі заўважаныя прадстаўнікі Малдовы, Мальты, Азербайджана, Сан-Марына ды Ізраіля.

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by

Яшчэ перад пачаткам вечарыны Руслан Алехна падарыў Тэа зырка- блакітны гарнітур. Як выявілася, у эфіры аднаго з тэлеканалаў Руслан паабяцаў уручыць гэты падарунак яшчэ месяц таму, калі Тэа прыязджаў у Маскву мінулым разам.

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by

Сам Тэа зрабіў падарункі гаспадыням вечара сёстрам Талмачовым: ён паднёс дзяўчатам дзве беларускія нацыянальныя лялькі з саломы і магніцікі са сваёй выявай.

Маша і Насця так уразіліся, што адразу ж апублікавалі фота лялек у сябе ў Instagram са словамі: "Гэта мы. Падарунак ад Тэа". У сваю чаргу, сёстры распавялі Тэа, што ім вельмі падабаецца ягоная песня і паказалі музыку свае тэлефоны, у якіх "Cheesecake" цяпер стаіць у дзяўчат замест стандартнага рынгтона.

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by

Аб цёплых стасунках паміж удзельнікамі можна было меркаваць нават з таго, што на працягу ўсёй вечарыны сёстры Талмачовы не выпускалі з рук падораныя Тэа лялькі.

Філіп Кіркораў, хоць песню Тэа да вечарынкі і не чуў, але зычыў, каб яна прагучала са сцэны "Еўравізіі" як мінімум двойчы.

"Беларусь заўсёды добра рыхтуецца да "Еўравізіі". Фінал у беларусаў сёлета будзе. Вы вельмі чынныя", - заўважыў Філіп.

А вось калі Тэа выканаў тры свае песні - "Cheesecake", "Always" (саўндтрэк да фільма "Нерэальнае каханне") і "Ты мая планета" - зоркі шоў-бізнэсу проста ахінулі музыку сваёй увагай. Падчас выступу артыста Яна Чурыкава і сёстры Талмачовы, якія да гэтага сядзелі за сталом, нават пачалі прытанцоўваць ля сцэны.

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by

Варта адзначыць, што за тыдзень да вечарыны сёстры Талмачовы прызналіся аднаму з еўрапейскіх еўравізійных сайтаў, што свае 12 балаў яны аддаюць Тэа. Беларус у адказ вельмі высока ацаніў і песню Талмачовых "Shine".

Фота: Яўген Нікалаеў, interfax.by
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках