29 красавiка 2024, панядзелак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя павялічыць выдаткі на абарону праз анэксію Крыму

2
Швецыя павялічыць выдаткі на абарону праз анэксію Крыму

Урад Швецыі плануе павялічваць абаронны бюджэт на 604 млн еўра ў год.

Урад Швецыі павялічыць выдаткі на абарону праз агрэсію Расеі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў партый кіроўнай кааліцыі, размешчанай у Dagens Nyheter.

У заяве выказваецца занепакоенасць дзеяннямі Расеі для падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Лідары кіроўнай кааліцыі прапануюць павялічыць вайсковую прысутнасць на Балтыйскім моры і востраве Готланд, павялічыць колькасць знішчальнікаў і падводных лодак. Калі дзейная кааліцыя застанецца ва ўладзе пасля парламенцкіх выбараў у верасні, яе прадстаўнікі маюць намер павялічваць абаронны бюджэт на 604 млн еўра ў год, піша liga.net.

Супольную заяву падпісалі прэм'ер-міністр Фрэдэрык Райнфэльдт, які ўзначальвае Памяркоўную кааліцыйную партыю, віцэ-прэм'ер Ян Б’ерклунд (Народна-лібэральная партыя), міністр эканомікі Ганна Леў (Партыя Цэнтра) і міністр сацыяльнай абароны Ёрана Хеглунд (Хрысціянска-дэмакратычная партыя).

Нагадаем, раней у Швецыі і Фінляндыі на ўрадавым узроўні пачалося абмеркаванне магчымасці ўступлення ў NATO. У прыватнасці, віцэ-прэм'ер-міністр Швецыі Ян Б’ерклунд заклікаў змяніць абаронную дактрыну нейтральнай Швецыі такім чынам, каб гэта адкрыла магчымасць уступлення краіны ў NATO.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках