29 красавiка 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Тэрарысты на Данбасе кінулі выклік ўсяму свету

7
Аляксандр Турчынаў: Тэрарысты на Данбасе кінулі выклік ўсяму свету

Выканаўца абавязкі прэзідэнта Украіны выступае за аднаўленне дзейсных антытэрарыстычных мерапрыемстваў на ўсходзе краіны.

"Я патрабую ад сілавых структур аднаўлення і правядзення дзейсных антытэрарыстычных мерапрыемстваў, накіраваных на абарону ад тэрарыстаў украінскіх грамадзян, якія жывуць на ўсходзе Украіны", - гаворыцца ў заяве Аляксандра Турчынава, апублікаванай на сайце Вярхоўнай Рады.

В.а. прэзідэнта таксама падкрэсліў, што ў аўторак, 22 красавіка, каля Славянска (Данецкая вобл.) былі знойдзены целы "двух зверскі закатаваных людзей", у адным з якіх апазнаны зніклы дэпутат Гарлоўскага гарсавета, сябра партыі Бацькаўшчына Уладзімір Рыбак.

"Тэрарысты, якія ўзялі ў закладнікі фактычна ўвесь Данецкі рэгіён, перайшлі мяжу, пачаўшы катаваць і забіваць патрыётаў Украіны. Яны дзёрзка кінулі выклік не толькі нашай краіне, але і ўсёй сусветнай супольнасці, калі дэманстратыўна паздзекаваліся над пастановамі, прынятымі ў Жэнэве. Гэтыя злачынствы ўчыняюцца пры поўнай падтрымцы і папушчальніцтве Расейскай Федэрацыі", - адзначае Турчынаў.

Надоечы паведамлялася, што антытэрарыстычная аперацыя на Паўднёвым Усходзе Украіны вяртаецца да актыўнай фазы. Пра гэта падчас брыфінгу ў аўторак, 22 красавіка, паведаміла прэс-сакратар СБУ Марына Астапенка.

Фота: podrobnosti.ua

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках