29 красавiка 2024, панядзелак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявікі ў Славянску ўзялі ў закладнікі журналіста і падпалкоўніка міліцыі

4
Баявікі ў Славянску ўзялі ў закладнікі журналіста і падпалкоўніка міліцыі

Самаабвешчаны «мэр» Славянска паведаміў, што дыверсанты ўзялі ў закладнікі амерыканскага журналіста Саймана Астроўскага.

Пра гэта Вячаслаў Панамароў заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Доме культуры Славянска, піша gazeta.ru. Паводле ягоных слоў, у Саймана Астроўскага падвойнае грамадзянства ЗША і Ізраіля, ён з'яўляецца супрацоўнікам амерыканскага выдання Vice.

Адзначаецца, што прэс-канферэнцыя была ненадоўга перапыненая, Панамарову патэлефанавалі бацькі журналіста, лідар сепаратыстаў Славянска запэўніў, што з іх сынам усё добра.

«Яго ніхто не выкрадаў, яго ніхто не трымае ў закладніках, ён цяпер у нас, у СБУ, рыхтуе матэрыял, працуе», - сказаў Панамароў.

Акрамя таго, паводле паведамлення выдання Преступности.net, якое спасылаецца на крыніцы ў ГУМВД Украіны ў Данецкай вобласці, увечары 19 красавіка сепаратысты выкралі начальніка лінейнага аддзела міліцыі станцыі Славянск падпалкоўніка Алега Прохарава.

Паводле інфармацыі суразмоўцы выдання, пад 17 гадзін невядомыя ў масках, узброеныя аўтаматычнай зброяй, уварваліся ў дом да Прохарава і на вачах у жонкі і дваіх дзяцей выкралі яго і павезлі ў невядомым кірунку.

«Прохараў супраціўляўся, аднак колькасная перавага нападнікаў не пакінула яму ніякіх шанцаў», - адзначыла выданне.

Інфармацыю аб знікненні міліцыянта пацвердзіла начальніца сектара сувязяў з грамадскасцю УМВД Украіны Данецкай чыгункі Вольга Чарнагорыя.

«Прохараў знаходзіўся на лістку непрацаздольнасці. У другой палове дня 19 красавіка ён выйшаў на вуліцу і не вярнуўся. На гэты момант сувязі з ім няма, пра яго месцазнаходжанне нічога невядома», - паведаміла яна.

Цяпер, са слоў Чарнагор, міліцыя праводзіць мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх абставінаў знікнення начальніка лінейнага аддзела міліцыі станцыі Славянск. Крымінальная справа яшчэ не пачатая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках