29 красавiка 2024, панядзелак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассельгаснагляд» забракаваў украінскую бульбу

8
«Рассельгаснагляд» забракаваў украінскую бульбу

Супрацоўнікі «Рассельгаснагляду» сцвярджаюць, што выявілі шкодны арганізм - 6 жыццяздольных цыст залацістай бульбяной нематоды.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

«16 красавіка інспектарамі аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю Управы Рассельгаснагляду горада Масква, Маскоўскай і Тульскай абласцей на СЧЗ «Паўночная Зорка А&П» пры даглядзе партыі бульбы харчовай у колькасці 60 тон, якая паступіла з Украіны, быў знойдзены каранцінны шкодны арганізм - 6 жыццяздольных цыст залацістай бульбяной нематоды», - гаворыцца ў паведамленні.

Партыя заражанай падкаранціннай прадукцыі вернутая адпраўніку.

Нагадаем, у канцы сакавіка Рассельгаснагляд заявіў аб занепакоенасці вынікамі лабараторных праверак тавараў шэрагу ўкраінскіх вытворцаў малочнай і мясной прадукцыі і папярэдзіў аб магчымасці ўвядзення абмежаванняў на экспарт іх прадуктаў у РФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках