29 красавiка 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здрадніка Беразоўскага абвясцілі ў вышук

4
Здрадніка Беразоўскага абвясцілі ў вышук

Генпракуратура Украіны прадаўжае расследаванне крымінальнай справы ў падазрэнні Дзяніса Беразоўскага ў дзяржаўнай здрадзе.

Экс-камандзір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны, які перайшоў на службу ў расейскае войска, абвешчаны ў вышук, паведамляе прэс-служба ўстановы.

«Цяпер Дзяніс Беразоўскі абвешчаны ў вышук, правядзенне якога даручанае Службе бяспекі Украіны», - гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры, апублікаваным у аўторак вечарам, 22 красавіка.

Следствам устаноўлена, што былы камандзіір падчас выканання абавязкаў камандуючага ВМС ВСУ 2 сакавіка 2014, знаходзячыся ў гарадах Сімферопалі і Севастопалі, парушыў вайсковую прысягу і адмовіўся выконваць загады і распараджэнні законных органаў улады Украіны, у тым ліку міністра абароны Украіны Ігара Ценюха.

«У той жа дзень Беразоўскі даў падначаленым яму вайсковым часткам і установам ВМС ВСУ загад... здаць зброю на склады, а вайсковую тэхніку вярнуць у месцы захоўвання. Такім спосабам Беразоўскі дапамог замежнай дзяржаве - Расейскай Федэрацыі - у правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны на шкоду яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, недатыкальнасці і абараназдольнасці», - адзначаецца ў паведамленні.

Беразоўскі быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага ВМС указам выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Аляксандра Турчынава ад 1 сакавіка. Аднак, 2 сакавіка прысягнуў на вернасць крымскаму народу.

21 красавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прызначыў Беразоўскага намеснікам камандуючага ЧФ РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках