26 красавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнерга РФ заклікае Украіну і ЕЗ на перамовы па газе ў Маскву

6
Мінэнерга РФ заклікае Украіну і ЕЗ на перамовы па газе ў Маскву

Расея прапануе правесці трохбаковую сустрэчу з ЕЗ і Украінай па газавых пытаннях 28 красавіка ў Маскве

Пра гэта паведаміў Агенцтву газавай інфармацыі (АГІ) прадстаўнік Мінэнерга, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Паводле яго слоў, РФ паведаміла еўракамісару па энергетыцы Гюнтэру Этынгеру пра тое, што гатовая правесці трохбаковую сустрэчу ў маючы адбыцца панядзелак у Маскве. "Але мы гатовыя абмеркаваць прапановы партнёраў з нагоды месца і часу правядзення сустрэчы", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, чатырохбаковыя газавыя перамовы з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага звяза, Украіны, Расеі і Славакіі, якія былі намечаныя на заўтра, не адбудуцца. Іх правядзенне было запланавана ў Браціславе. Пра адмену перамоваў паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках