26 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Днепрапятроўска затрымалі дыверсантаў з беларускімі пашпартамі

44
Паблізу Днепрапятроўска затрымалі дыверсантаў з беларускімі пашпартамі

Байцы спецбатальёна «Днепр» затрымалі двух дыверсантаў.

Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» галоўны рэдактар выдання Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў.

Дыверсанты затрыманыя са спецыяльнай апаратурай, якая адназначна паказвае на іх прыналежнасць да выведкі.

«Іх дзеянні задакументаваныя на відэакамеру. Дыверсанты мелі пры сабе дакументы прыкрыцця - пашпарты Рэспублікі Беларусь. Абодва дыверсанты перададзеныя супрацоўнікам СБУ Днепрапятроўскай вобласці для правядзення далейшых следчых дзеянняў (на мінулым тыдні в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў прызначыў новага кіраўніка СБУ вобласці - кампетэнтнага спецыяліста і патрыёта, таму ў адрозненне ад Луганску, аб'ектыўная «раскрутка» дыверсантаў будзе забяспечана, іх ніхто не выпусціць). Бліжэйшым часам будзе апублікаваная больш дэталёвая інфармацыя», - піша журналіст.

У фондзе Штаба нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці рыхтуюцца да перадачы 20 тысяч даляраў узнагароды за затрыманне дыверсантаў.

Нагадаем, паводле звестак на сённяшнюю раніцу на тэрыторыі вобласці затрыманыя 11 дыверсантаў. На мінулым тыдні ўлады Днепрапятроўска абвясцілі акцыю: за аднаго затрыманага збройнага прарасейскага баевіка плацяць дзесяць тысяч даляраў узнагароды.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках