28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд задаволіў пазоў віцэ-спікера Дзярждумы да Навальнага

2
Суд задаволіў пазоў віцэ-спікера Дзярждумы да Навальнага

Патрабаванне Сяргея Няверава па пазове аб абароне гонару і годнасці да аднаго з лідараў расейскай апазіцыі задаволена.

Адпаведнае рашэнне вынесена Люблінскім судом Масквы, паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з рашэннем суда, Аляксей Навальны абавязаны абвергнуць распаўсюджаныя ім звесткі, якія, як палічылі ў судзе, зневажаюць гонар і годнасць парламентара.

Cергей Нявераў 2 красавіка падаў у суд пазоў аб абароне гонару і годнасці супраць Аляксея Навальнага. У лістападзе мінулага года апошні распаўсюдзіў звесткі пра тое, што некалькі высокапастаўленых членаў «Адзінай Расеі» карыстаюцца незадэклараванымі дачнымі ўчасткамі. У прыватнасці, Навальны сцвярджаў, што ў Няверава ёсць зямельныя ўчасткі ў садовым таварыстве «Сосны», пры гэтым у яго падатковай дэкларацыі за 2012 год яны не паказаныя.

Сам парламентар тлумачыў, што зямля не пазначаная ў яго дэкларацыі ў сувязі з тым, што ўчасткі былі ўзятыя ў арэнду толькі ў сакавіку 2013 года. Ён таксама заяўляў, што негатыўныя звесткі аб наяўнасці ў яго незадэклараванай маёмасці працягваюць тыражавацца, што ганіць яго рэпутацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках