28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Траса Харкаў - Растоў стала калідорам для пранікнення баевікоў

1
Траса Харкаў - Растоў стала калідорам для пранікнення баевікоў

Тэрарысты пранікаюць ва Украіну з Расеі па дарогах, якія не кантралююцца СБУ.

Пра гэта 23 красавіка ўвечары ў тэлефоннай размове, якая прагучала ў эфіры "5 канала" сказаў дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка, які знаходзіцца ў Данецку, піша NEWSru.ua.

"З людзьмі незадаволенымі, злымі, якія маюць падставы для пратэсту, трэба размаўляць і знаходзіць з імі кампраміс. З людзьмі, якія не хочуць размаўляць, а хочуць навязаць свае ўмовы сілай зброі, размаўляць павінны спецслужбы", - сказаў Луцэнка.

Паводле яго слоў, айчынныя спецслужбы павінны ўзяць пад кантроль усе дарогі Данецкай вобласці.

"У прыватнасці, аўтатрасу Харкаў - Растоў, якая з'яўляецца бесперабойным калідорам камунікацыі тэрарыстаў. Менавіта гэтая траса зараз не пад кантролем украінскіх спецслужбаў" - кажа Луцэнка.

Раней Луцэнка прапанаваў мітынгоўцам зрабіць 1 траўня падарунак усім работнікам і вызваліць адміністрацыйныя памяшканні і ў Данецку, і ў Кіеве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках