28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ўзбройваюць вінтоўкамі дзяцей на Данбасе

6

На Данбасе журналісты ўбачылі ўзбройнага вінтоўкай падлетка.

Журналісты «Новостей Донбасса» убачылі каля блокпоста ў Славянску падлетка, апранутага ў камуфляжную куртку. У руках у яго была вінтоўка.

«Хлопцу ў зялёнай камуфляжнай куртцы з вінтоўкай на выгляд гадоў 14», - напісалі журналісты ў «Твітэры».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках