27 красавiка 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінатэатр «Масква» адкрыецца пасля рамонту 1 траўня

5
Кінатэатр «Масква» адкрыецца пасля рамонту 1 траўня

Ужо 1 траўня сталічны кінатэатр «Масква» зноў адкрые свае дзверы для гледачоў.

Пасля рамонту абнавілася не толькі зала, але і ўсё абсталяванне.

«Усё гатова, і 1 траўня мы адкрываемся сеансам «Кухня ў Парыжы» ў 11:50», - паведамілі парталу «Інтэрфакс» у кінатэатры «Масква». - У нас абнавілася зала, памяняліся крэслы, пакрыццё, экран і наогул усё абсталяванне для кінавідэапракату».

«А вось більярда больш няма, - дадалі там. - Замест яго плануецца вялікі бар».

Па-ранейшаму ў будынку працуе Тэатр-студыя кінаакцёра.

Кінатэатр «Масква» ўпершыню быў адкрыты 19 верасня 1980 года. Яго пабудавалі за 4 гады па праекце архітэктараў «Белдзяржпраекта» В. Вінаградава, В. Шчарбіна і В. Крамарэнкі. Гэта першы ў Менску шырокафарматны кінатэатр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках