28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія заблакавала экспарт ваеннай прадукцыі ў Расею

2
Германія заблакавала экспарт ваеннай прадукцыі ў Расею

Нямецкія кампаніі больш не змогуць экспартаваць прадукцыю ваеннага прызначэння ў Расею.

Як вынікае з адказу Міністэрства эканомікі Германіі на запыт нямецкіх "зялёных", які знаходзіцца ў распараджэнні Sueddeutsche Zeitung, па дадзеных на 8 красавіка ўжо назапасілася 69 заблакаваных запытаў на экспарт у РФ прадукцыі ваеннага прызначэння агульным коштам у 5,18 млн. еўра, піша liga.net.

У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што ў сувязі з цяперашняй палітычнай сітуацыяй ва Украіне не выдаецца ніякіх дазволаў на экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ў Расею. Акрамя таго, нямецкі ўрад пачаў праверку адносна таго, якія меры можна прыняць з нагоды ўжо выдадзеных дазволаў.

Зрэшты, удакладняе выданне, гаворка ў дадзеным выпадку ідзе не пра зброю, а выключна пра прадукцыю ваеннага прызначэння. Яе від, у сваю чаргу, не ўдакладняецца. Тым не менш, Мінэканомікі паказвае таварныя пазіцыі, дзякуючы якім можна даведацца пра катэгорыі ваеннай прадукцыі, якая трапіла пад забарону. Сярод іх - агнястрэльная зброя, боепрыпасы, бронетранспарцёры, а таксама абсталяванне, электроніка і праграмнае забеспячэнне для караблёў, выбуховыя і гаручыя рэчывы, дадае Sueddeutsche Zeitung.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках