28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя прыгразіла Расеі ўзмацненнем жорсткасці санкцый

2
Францыя прыгразіла Расеі ўзмацненнем жорсткасці санкцый

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус прыгразіў расейскаму кіраўніцтву ўзмацненнем жорсткасці санкцый з-за канфлікту вакол Украіны.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

"Калі расейскі бок будзе прымаць далейшыя меры, то цалкам магчымыя новыя крокі па ўзмацненні жорсткасці санкцый", - заявіў міністр на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі МЗС Германіі і Грузіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Маяй Панджыкідзэ ў Тбілісі.

На думку французскага міністра, Еўразвяз павінен прытрымлівацца прынцыпу "дыялог і праява цвёрдасці" ў дачыненні да дзеянняў Расеі ва ўкраінскім крызісе. У сваю чаргу Штайнмаер падкрэсліў неабходнасць выканання жэнеўскіх дамоўленасцяў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Паводле яго слоў, спачатку варта паспрабаваць іх рэалізаваць, а ў выпадку няўдачы можна казаць пра санкцыі.

Нагадаем, сёння прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што на Расею могуць быць у бліжэйшы час накладзеныя новыя санкцыі, калі яна не выканае умоваў жэнеўскага пагаднення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках