28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін «ваюе» з ЗША ў інтэрнэце

10
Пуцін «ваюе» з ЗША ў інтэрнэце

Расея працуе над тым, каб дадзеныя інтэрнет-карыстальнікаў не адпраўляліся на серверы ЗША.

Пра гэта Уладзімір Пуцін сказаў у ходзе пленарнага пасяджэння медыяфоруму незалежных рэгіянальных і мясцовых СМІ, перадае "Украинская правда".

Адказваючы на пытанне аб тым, што ўсе дадзеныя карыстальнікаў сусветнай павуціны ідуць праз серверы ЗША, Пуцін заявіў, што цяпер расейскія кампаніі працуюць над гэтым пытаннем.

"Усё ідзе праз серверы ў ЗША. Такое жыццё. Так яно выбудавана амерыканцамі. Усё гэта ўзнікла на заранку інтэрнэту як спецпраект ЦРУ. Так і развіваецца. Першапачаткова гэта ваенная праграма", - заявіў Пуцін.

Пры гэтым расейскі прэзідэнт падкрэсліў, што расейскія спецыяльныя службы працуюць над абаронай інфармацыі.

"Перш за ўсё гэта тычыцца закрытай інфармацыі: Мінабароны, федэральных органаў кіравання…", - заявіў Пуцін.

Што ж тычыцца грамадзянскай сферы, то Пуцін параіў пераносіць і закрываць інфармацыю.

"Цяпер той жа "Яндекс" і "Вконтакте" імкнуцца развіваць матэматычнае забеспячэнне. Гэты працэс пачаўся", - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках