27 красавiка 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забітага баявікамі дэпутата пахавалі ў Горлаўцы з ваеннымі ўшанаваннямі

11
Забітага баявікамі дэпутата пахавалі ў Горлаўцы з ваеннымі ўшанаваннямі

Сёння, 24 красавіка, родныя, калегі, сябры і аднапартыйцы развіталіся з жорстка забітым дэпутатам гарадскога савета Уладзімірам Рыбаком.

Пра гэта піша gorlovka.ua.

Яму было ўсяго 42 гады. Ён з'яўляўся змагаром з карупцыяй. Адстойваючы ідэю незалежнай Украіны, 17 красавіка гэтага года ён адкрыта выступіў на адным з апошніх мітынгаў каля будынка гарсавета. Праводзіць у апошні шлях калегу прыйшлі бліжэйшыя паплечнікі. На плоце яго дома яны прымацавалі плакат з выбараў у ВР.

«Яго нумар быў 19. Ён верыў у тое, што апазіцыя ад «Батькивщины» зможа перамагчы беззаконне, карупцыю і абараніць прынцыпы чалавечнасці. Гэты чалавек заўсёды адкрыта адстойваў сваю пазіцыю і, здаецца, нічога ў жыцці не баяўся!» - кажуць сябры, трымаючы ў руках плакат з вялікай партрэтнай выявай Рыбака.

Перад пахаваннем Айцец Аляксандр адслужыў паніхіду і малебен па загінулым.

Да труны падыходзілі прадстаўнікі выканкама на чале з мэрам Яўгенам Клепам: намеснік мэра Аляксей Івахненка, сакратар гарсавета Юрый Васіленка, ускладалі кветкі і прыносілі вянкі таксама дэпутаты, у тым ліку і ад Партыі рэгіёнаў.

Уладзіміра Рыбака пахавалі на Цэнтральных могілках.

Усё яго жыццё было звязана з дэпутацкай дзейнасцю і барацьбой за законнасць і незалежнасць роднай краіны. Таму да надмагілля прынеслі сцяг Украіны. Развітваўся кожны ціха. Родныя выканалі гімн Украіны і дружна пракрычалі «Слава герою Рыбаку!».

Сёння на пахаванні былі таксама супрацоўнікі міліцыі, якія пацярпелі пры штурме УУС начальнік міліцыі Андрэй Крышчэнка з намеснікам Германам Прыступай.

Забітаму тройчы салютавалі з пісталетаў.

Фота: Reuters/Marko Djurica

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках