28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых пад Днепрапятроўскам беларусаў абвінавачваюць у шпіянажы

4
Затрыманых пад Днепрапятроўскам беларусаў абвінавачваюць у шпіянажы

Затрыманыя дастаўленыя ва ўпраўленне СБУ горада Днепрапятроўска, вядзецца расследаванне.

Самаабарона Днепрапятроўска ўчора затрымала двух грамадзян Беларусі з пасведчаннямі журналістаў з-за падазрэння ў шпіянажы. Пра гэта ў чацвер, 24 красавіка, паведаміў кіраўнік апарата Днепрапятроўскай АДА Генадзь Корбан, перадае УНІАН.

Паводле яго слоў, затрыманне адбылося на мяжы двух абласцей недалёка ад горада Краснаармейск. Корбан паведаміў, што ў затрыманых былі выяўленыя журналісцкія пасведчанні, тэхніка для фота і відэаздымкі, а таксама пераносныя носьбіты дадзеных (флэшкі), «на якіх былі сфатаграфаваныя ўваходы і выхады, платы розных адміністрацыйных будынкаў», у тым ліку - «будынкаў міліцыі і мясцовых саветаў у некаторых населеных пунктах Днепрапятроўскай і Данецкай абласцей».

Корбан распавёў, што цяпер затрыманыя дастаўленыя ва ўпраўленне СБУ горада Днепрапятроўска, вядзецца расследаванне.

У той жа час, сайт расейскага НТВ размясціў інфармацыю пра тое, што на тэрыторыі Украіны знік супрацоўнік «Першай прадзюсерскай кампаніі» Сцяпан Чырыч, якая вырабляе для канала праграму «Цэнтральнае тэлебачанне з Вадзімам Такмянёвым».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках