28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзерны магільнік ля межаў Беларусі пагражае экалагічнай катастрофай

6
Ядзерны магільнік ля межаў Беларусі пагражае экалагічнай катастрофай

Будаваць сховішча каля Кіева ў Чарнобыльскай зоне небяспечна і памылкова.

«Корреспондент» разбіраецца з перспектывамі будаўніцтва сховішча ядзерных адкідаў у Чарнобыльскай зоне ў ста кіламетрах ад сталіцы Украіны ля межаў з Беларуссю.

Гісторыя пытання

Упершыню ідэя будаўніцтва ў Чарнобыльскай зоне сховішча для адпрацаванага ядзернага паліва (САЯП) узнікла пры прэзідэнцтве Віктара Юшчанкі, тады ж было зацверджанае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне інвестыцый у будаўніцтва.

У 2012 годзе пры Віктары Януковічы Вярхоўная Рада прыняла закон, які дазваляе будаўніцтва сховішча у Чарнобыльскай зоне адчужэння. Януковіч закон ухваліў. А ўжо пасля ўцёкаў 4 прэзідэнта, новы Кабмін прыняў рашэнне аб вылучэнні зямельнага ўчастка для будаўніцтва САЯП, адкрыўшы дарогу для пачатку рэалізацыі праекта.

Энергетычная незалежнасць

На дадзены момант Украіна закупляе ядзернае паліва ў Расеі, у суседнюю краіну і адпраўляецца адпрацаванае паліва для захоўвання. «Урад зараз дэкларуе неабходнасць дыверсіфікацыі пастаўшчыкоў. Хоча пазбавіцца ад аднаго пастаўшчыка і такой вялікі залежнасці ад Расеі ў гэтым пытанні», - тлумачыць матывацыю дзеянняў Кабінета Міністраў сустаршыня Фонду энергетычных стратэгій Дзмітрый Маруніч. Такім чынам, Украіна плануе хоць бы частку паліва закупляць у амерыканскай кампаніі «Westinghouse». Адпаведна і адпрацаванае амерыканскае паліва нельга будзе адправіць у Расею на захоўванне, з чаго і выцякае неабходнасць пабудовы сховішча.

Зараз, па словах кіраўніка «Энергаатама» Юрыя Недашкоўскага Украіна штогод траціць каля 150-200 млн даляраў на адпраўку паліва ў Расею. Урад спадзяецца на эканомію гэтых сродкаў у будучыні.

Барацьба за рынкі

Маруніч мяркуе, што акрамя пытання дыверсіфікацыі і памяншэння залежнасці ад Расеі больш ва Украіны няма прычын для пераходу на амерыканскае ядзернае паліва. «Украіна - гэта буйная ядзерная дзяржава, у нас 15 атамных рэактараў, гэта вельмі вялікі рынак. ЗША змагаецца з Расеяй за рынкі і натуральна вырашыла скарыстацца вялікім уплывам на цяперашняе ўкраінскае кіраўніцтва для таго, каб пасунуць Расею», - адзначыў эксперт.

Па словах Маруніча дзякуючы лабізму на вышэйшым дзяржаўным узроўні «Westinghouse» паспрабуе крыху пасунуць рускі ТВЭЛ з украінскага рынку, але цалкам яго выцясніць не атрымаецца.

Праблема ядзернай бяспекі

Ускладняецца сітуацыя тым, што «Westinghouse» ужо тэставала сваё паліва, у прыватнасці на Южнаўкраінскай атамнай станцыі, і з яго выкарыстаннем узніклі праблемы. Украінскія АЭС сканструяваныя для расейскага паліва, у той жа час амерыканскае толькі капіюе яго і не адпавядае ўсім тэхнічным патрабаванням, што стварае пагрозу ядзернай бяспецы.

Дзяржаўны камітэт ядзернага рэгулявання Украіны пасля з'яўлення першых праблем з амерыканскім палівам забараніў яго выкарыстанне. Па чутках кіраўнік камітэта Алена Мікалайчук была звольненая новым урадам 1 красавіка са сваёй пасады, як раз з-за сваёй пазіцыі па забароне выкарыстання паліва «Westinghouse».

Новая экалагічная катастрофа

Эколаг Уладзімір Барэйка ўпэўнены, што будаваць сховішча каля Кіева ў Чарнобыльскай зоне небяспечна і памылкова. Барэйка сцвярджае, што наступствы такога будаўніцтва могуць быць самымі катастрафічнымі. Паводле яго слоў, такія сховішчы будуюць звычайна ў пустынных мясцовасцях, удалечыні ад насельніцтва і ва Украіне месцаў для ядзернага магільніка няма.

Можна зарабіць

У той жа час Дзмітрый Маруніч адзначае, што ў выпадку будаўніцтва сховішча, размясціць у ім ядзерныя адкіды захочуць многія краіны, на чым Украіна зможа зарабіць. «Вядома, няма вялікай колькасці краін, якія з радасцю будуць прымаць ядзерныя адкіды, але ўлічваючы, што мы бедная краіна, гэта таксама бізнес. Чарнобыльская зона ў бліжэйшы час усё роўна ніяк не зможа эканамічна выкарыстоўвацца», - адзначыў эксперт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што для пачатку павінны быць выкананыя ўсе тэхнічныя патрабаванні і нормы бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі сховішча.

«Энергаатам» прагназуе завяршэнне будаўніцтва пускавога комплексу сховішча ў 2017 годзе. Пасля завяршэння будаўніцтва пускавага комплексу Украіна зможа захоўваць там каля 20% ад адпрацаванага ядзернага паліва, якое зараз адпраўляецца ў Расею.

Асноўным выканаўцам работ па будаўніцтве сховішча абраная амерыканская кампанія «Holtec», а меркаваны аб'ём фінансавання работ складзе 3,7 млрд грн.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках