26 красавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: Зноў адчуваю сябе на 25 гадоў

36
Зянон Пазняк: Зноў адчуваю сябе на 25 гадоў

Старшыня КХП БНФ у Дзень народзінаў будзе абмяркоўваць справы партыі.

Сёння старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянону Пазняку споўнілася 70 гадоў, перадае «Радыё Свабода».

Палітык сказаў журналістам, што не адчувае сябе на 70 гадоў.

«Ну я ўсведамляю чыста рацыянальна, што мне ўжо 70 гадоў, але з цяжкасцю ў гэта веру. Адчуванні такія, як былі ў 25 гадоў, у 30, у 40. Адчуванні не змяняюцца. Адзінае, што, безумоўна, вопыт жыццёвы адчуваецца. Таму што, скажам, у 20 гадоў не разумеў некаторыя рэчы, трэба было доўга прыглядацца, доўга слухаць, аналізаваць - зараз з узростам адразу прыходзіць такое разуменне. Бывае часам дастаткова зірнуць на чалавека, пачуць пару слоў - і ўсё зразумела. Што, скажам, у юнацтве было абсалютна немагчыма. І гэта прыходзіць само сабой з узростам. Калісьці, па-мойму, Канфуцый сказаў, што мудрасць прыходзіць ад назірання за тым, як растуць дзеці. Можна быць нават неадукаваным і граматы не ведаць. Так што мае гады - маё багацце», - адзначыў ён.

Зянон Пазняк прызнаўся, што не будзе адзначаць Дзень народзінаў.

«Скажу шчыра - ніяк практычна не адзначаю, так як праз пару дзён у нас з'езд партыі, сёння я буду размаўляць па скайпе з паліткамітэтам, абмяркоўваць рэзалюцыі і гэтак далей. Так што нічога пад небам не мяняецца. Палітыка на першым плане, і яе трэба рабіць. Вось так у мяне і пройдзе гэты дзень», - распавёў Пазняк.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках