28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Беларусі ў 50 разоў перасягае сярэднееўрапейскую

14
Інфляцыя ў Беларусі ў 50 разоў перасягае сярэднееўрапейскую

Беларуская інфляцыя амаль у 50 разоў перасягае сярэднюю ў краінах ЕЗ.

За першы квартал 2014 спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 4,9%, у той час як у сярэднім у ЕЗ - на 0,1%, сведчыць агляд Расстата, падрыхтаваны на аснове публікацый агульнаеўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат і нацыянальных статыстычных звестак, піша АФН.

«У сакавіку сярод разгляданых краін найбольшы прырост спажывецкіх коштаў у параўнанні з папярэднім месяцам назіраўся ў Італіі, Украіне (у абедзвюх краінах па 2,2%), Грэцыі (1,8%), Гішпаніі (1,6%); за перыяд з пачатку 2014 - у Беларусі (4,9%), Турцыі (3,9%), Казахстане (3,3%)», - гаворыцца ў паведамленні Расстата.

У Расеі ў сакавіку спажывецкія кошты павялічыліся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 1,0%, за перыяд з пачатку года - на 2,3%.

У сярэднім у краінах ЕЗ інфляцыя ў сакавіку склала 0,7%, з пачатку года - 2,3%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках